3.65 BYN
3.04 BYN
3.59 BYN
Каравай-23 працягвае прыбаўляць
Каравай-23 працягвае прыбаўляць. Многія гаспадаркі ўжо на фінішнай прамой. Хлебаробы краіны ўсё бліжэй да 7 млн тон збожжа з улікам рапсу. Збожжавыя каласавыя і зернебабовыя культуры ў Беларусі ўбраныя больш як на 90 % плошчаў. Адразу 6 экіпажаў, накіраваных на дапамогу з паўднёвых раёнаў Магілёўскай вобласці, працуюць на ніве ў Гарэцкім раёне, у тым ліку на палях сельгаспрадпрыемства "Маслакі". Агульны намалот тут амаль 7,5 тысячы тон.
Лічаныя нават не дні, а гадзіны да заканчэння ўборачнай і ў гаспадарцы "Копцеўская Ніва". Тут амаль 95 % збожжавага кліну аддадзеныя пад зімавую пшаніцу беларускага сорту "гірлянда". Нягледзячы на капрызы надвор'я, удалося атрымаць вышэй, чым раней - ураджайнасць гэтай культуры 44 цэнтнера з гектара.