3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Уборачная кампанія ў Беларусі: больш за 7,3 млн т збожжа намалочана з улікам рапсу, завяршаецца ўборка лёну, ідзе нарыхтоўка зялёных кармоў
Максімальная дапамога аграрыям. Хлебаробы ў гэтыя хвіліны працуюць у палях, гарантуючы нашу харчовую бяспеку.
У Беларусі на раніцу намалочана 7 млн 349 тыс. т збожжа разам з рапсам. Засталося асвоіць 9 % плошчаў. Добрая і ўраджайнасць - звыш 33 ц/га. Больш за ўсё ў засеках цэнтральнага рэгіёна - амаль 2 млн т, 1,8 млн т - у Гродзенскага, 1,5 млн т - у Брэстчыны. На 5 % плошчаў засталося сабраць ураджай у Гомельскай вобласці. На фінішы і большасць гаспадарак Магілёўшчыны. Кіраўскі раён справіўся першым. Віцебскі рэгіён набліжаецца да намалоту 600 тыс. т.
Завяршаецца і ўборка лёну. Таксама аграрыі чысцяць палі ад саломы, рыхтуюць глебу пад сяўбу азімых. Ідзе і праца па нарыхтоўцы зялёных кармоў. У найбліжэйшыя дні цёпла і суха, надвор'е дапаможа аграрыям справіцца ў тэрмін і з добрымі паказчыкамі. Задача максімум - перасягнуць планку 10 млн т.