3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Крытычная ацэнка і станоўчы вынік - Аляксандр Лукашэнка праінспектаваў ход уборачнай
Тактыка ўборачнай кампаніі ў залежнасці ад умоў надвор'я. Прэзідэнт сёння праінспектаваў сітуацыю ў палях падчас рабочай паездкі ў Мінскі раён.
Першая ацэнка - крытычная. Убачаным у раёне з верталёта Аляксандр Лукашэнка застаўся задаволены далёка не ўсюды, асабліва гэта датычыцца зямель паблізу прамысловых цэнтраў.
У гаспадарцы "Усход" Аляксандр Лукашэнка ў першую чаргу агледзеў поле з рапсам. Вынік вельмі нядрэнны. Са спецыялістамі падрабязна абмеркавалі, як удалося гэтага дасягнуць. Плошчы тут невялікія, гэта прыклад таго, як браць максімум з зямлі па ўраджайнасці, каб атрымаць прыбытак з прадукцыі жывёлагадоўлі.