3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
Лічбавая трансфармацыя і ШІ: што абмеркавалі ў першы дзень Ташкенцкага міжнароднага інвестфоруму
Узбекістан прымае Ташкенцкі міжнародны інвестыцыйны форум - гэта ключавая платформа, дзе сыходзяцца глабальны капітал і амбіцыйныя праекты: ад энергетыкі і інфраструктуры да лічбавай трансфармацыі і зялёнай эканомікі.
Узбекістан - шматгадовы партнёр Беларусі па СНД, а зараз яшчэ і па ШАС. Гэта адкрывае новыя магчымасці перад краінамі.
Ташкенцкі інвестфорум - хутчэй пра будучыню, прычым высокатэхналагічную, а таксама пра тое, якім будзе рэгіён ужо да 2030 года. Форум пачынаецца з нулявога дня. Урачыстае адкрыццё або пленарная сесія будуць на парадку дня 17 чэрвеня, а 16 чэрвеня галоўная падзея - маштабная выстава: 6 тыс. кв. м дасягненняў Узбекістана і бязмежная колькасць магчымасцяў інвеставаць у краіну. У цэнтры ўвагі - IT (больш падрабязна - глядзіце відэа).















