3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Лукашэнка прама ў полі ўзгадніў прызначэнне новага кіраўніка Петрыкаўскага раёна
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прама ў полі падчас рабочай паездкі ў Петрыкаўскі раён узгадніў прызначэнне новага старшыні райвыканкама. Ім стане дырэктар СУП "Палессе-Аграінвест" Аляксандр Верамееў,пішаБЕЛТА.
"Давайце пра галоўнае. Ты хочаш, каб ён працаваў старшынёй райвыканкама?" - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка з пытаннем да старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко.
Кіраўнік рэгіёна адказаў сцвярджальна.
"Справіцца?" - удакладніў кіраўнік дзяржавы.
І зноў адказ быў сцвярджальным.
Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ўжо ў самога Аляксандра Верамеева, наколькі ён у тэме аб'яднання мясцовых гаспадарак, як ён глядзіць на гэтыя пытанні.
"Я ведаю яго біяграфію. Мне далажылі. Я ж не спантана. Ён мясцовы, вырас тут. Сапраўдны паляшук, якіх я вельмі люблю і паважаю, - сказаў Прэзідэнт. - Вядома, глеба ў іх не гродзенская і не тураўская (па ўрадлівасці. - Заўв. БЕЛТА). І вось такіх хлопцаў трэба знаходзіць, якія не ныюць, не плачуць, а працуюць на тым, што ёсць".