3.63 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
Міністэрства эканомікі Беларусі агучыла вынікі за 2 месяцы 2024 года
Прыбыткі насельніцтва растуць, інфляцыя зніжаецца. Мінэканомікі агучыла вынікі за 2 месяцы года. Лічбы паказваюць, што ў эканоміцы Беларусі працягваюць пераважаць станоўчыя тэндэнцыі.
Драйверамі росту ВУП сталі прамысловасць, гандаль і сельская гаспадарка. Транспартная галіна актыўна аднаўляецца. Калі летась адзначаўся мінус, то зараз назіраецца рост больш як на 4 працэнты, прычым у плюсе як груза-, так пасажыразварот. Што датычыцца сярэдняй зарплаты, у студзені яна без малога 2 тысячы рублёў. Працоўныя пенсіі ў рэальным выразе за два месяцы дабавілі 9 працэнтаў.
ВУП за два месяцы павялічыўся на 4 працэнты да такога ж узроўню 2023-га. Тэмпы вышэйшыя і за леташнія, і за прагнозныя параметры.