3.65 BYN
3.04 BYN
3.59 BYN
Мінскі гарадскі тэхнапарк запрашае новых рэзідэнтаў і прапануе важкія бонусы
Біятэхналогіі, машынабудаванне, электроніка і робататэхніка - актуальныя напрамкі развіцця эканомікі. А месца, дзе манетызуюць распрацоўкі - Мінскі гарадскі тэхнапарк. Указам Прэзідэнта там устаноўлены льготны рэжым. Падатак на прыбытак - 10 %. Арэндная плата - у сярэднім 8 рублёў за квадрат з улікам падатку на дабаўленую вартасць. Парк чакае пашырэнне. Па інвестпраекце індустрыяльны кластар зойме і тэрыторыі завода "Мотавела".
Тэхнапарк адкрывалі з мэтай падтрымкі таленавітых прадпрымальнікаў, а таксама стварэння ўсіх умоў для вядзення бізнесу. У планах павялічыць колькасць рэзідэнтаў да 60.