3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Мінскаму заводу колавых цягачоў спаўняецца 70 гадоў
Шасі для самых вялікіх ваенных аўтамабіляў і вялікае сямейства тэхнікі пад маркай "Волат". Юбілей сёння ў Мінскага завода колавых цягачоў. За 70 гадоў прадпрыемства не толькі захавала вядучыя пазіцыі, але сур'ёзна пашырыла пералік прадукцыі грамадзянскага і ваеннага прызначэння.
Тры гады таму МЗКТ прапанаваў першы айчынны бронетранспарцёр з колавай формулай 8х8. Сёння БТР праходзіць выпрабаванні і ў хуткім часе з'явіцца ў радах Узброеных Сіл.
Назапашаны вопыт дазваляе вырабляць аўтамабілі самага рознага прызначэння, напрыклад, абсталяваныя прыладамі для самапагрузкі і разгрузкі, аўтацягнікі-танкавозы, машыны тэхнічнага забеспячэння, эвакуатары, розную прычапную тэхніку.