На I Форуме рэгіёнаў Беларусі і КНР падпісана каля 40 дакументаў на 1 млрд долараў
Горад Ланьчжоу прымае I Форум рэгіёнаў Беларусі і Кітая - больш за 20 правінцый Паднябеснай і прадстаўнікі ўсіх абласцей Сінявокай і Мінска.
Краіны пачынаюць новую старонку ў летапісе беларуска-кітайскіх адносін. Мэта форуму - перавесці ўсепагоднае партнёрства, устаноўкі лідараў дзяржаў на ўзровень канкрэтных спраў, лічбаў, праектаў і тэрыторый.
Быць мостам паміж рэгіёнамі, рынкамі і людзьмі - гістарычная місія, якая выпала Беларусі і Ганьсу. Невыпадкова менавіта гэтая кітайская правінцыя была выбрана для I Форуму рэгіёнаў дзвюх краін. Залаты калідор Вялікага шаўковага шляху - так называлі гэтыя тэрыторыі ў старажытнасці, сёння правінцыя - важны лагістычны хаб Кітая.
Рэгіянальнае партнёрства становіцца паўнавартасным падмуркам сумеснага развіцця. Ініцыятыва "Пояс і шлях" дазваляе глядзець на такі фармат працы як стратэгічны, а багаты вопыт Беларусі ў індустрыяльнай кааперацыі і наймацнейшая навукова-тэхналагічная база Кітая дазволіць рэалізоўваць канкурэнтаздольныя праекты (гл. відэа).







