На якую дадатковую дапамогу могуць разлічваць гаспадаркі, распавялі ў Мінсельгасхарчы
Жніво набірае тэмп. Па краіне ўжо ўбрана 17 % плошчаў збожжавых. Гэта больш, чым за такі ж перыяд 2025 года. Надвор'е аграрыям не вельмі спрыяе, дажджы ставяць уборку на паўзу. Але ўсе знаходзяцца ў максімальнай гатоўнасці выкарыстаць кожны пагодлівы дзень, каб правесці яго ў палях.
Ці гатовая тэхніка? Ці ўсюды ёсць рабочыя рукі? І на якую дапамогу могуць дадаткова разлічваць гаспадаркі? 23 ліпеня Мінсельгасхарч даў аператыўны каментарый стану спраў у палях.
У краіне створаны мабільныя рабочыя групы
Ад пасільнай дапамогі гаспадаркі не адмаўляюцца. Стала вядома, што ў краіне павінны быць створаны мабільныя рабочыя групы, каб вырашаць усе складанасці зараз жа. Няспраўная тэхніка, патрэбен хуткі рамонт, не хапае рабочых рук, падводзіць дысцыпліна - мабільныя групы дапамогуць.
23 ліпеня ў Мінсельгасхарчы заявілі, што створаны Рэспубліканскі аператыўны штаб для кантролю і каардынацыі ўборачнай у маштабах усёй краіны.
Яе тэмпы на раніцу чацвярга, 23 ліпеня, вышэйшыя за леташнія. І каб падтрымаць іх, аграрыі забяспечаны ўсім, што трэба для ўборкі практычна нон-стоп. Стрымаць гэты "напор" здольна хіба што дажджлівае надвор'е (гл. відэа).







