3.72 BYN
3.01 BYN
3.37 BYN
Беларусь і Расія падводзяць папярэднія вынікі юбілейнага, X Форуму рэгіёнаў - раскажам галоўнае
Беларусь і Расія нарошчваюць работу па ўмацаванні саюзнай эканомікі. І гэта наглядны прыклад для іншых інтэграцый. Пры гэтым наш саюз - не закрыты клуб. Як, уласна, і Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Актывізаваць супрацоўніцтва з іншымі аб'яднаннямі Еўразіі і зрабіць пляцоўку форуму цэнтрам генерацыі міжрэгіянальных ідэй сёння прапанаваў Прэзідэнт Беларусі. Па традыцыі апошніх гадоў лідары краін звяртаюцца да ўдзельнікаў па відэасувязі. За 10 гадоў мерапрыемства набыло ўнікальны фармат працы рэгіёнаў. Форум кратна нарасціў хуткасці дамоўленасцей і рэалізацыі сумесных праектаў, узняў наш гандаль на небывалы раней узровень.
Гэтымі днямі юбілейны Форум рэгіёнаў прымае расійская Уфа. Сюды прыехалі парламентарыі, палітыкі, эксперты, прадстаўнікі бізнесу. На шматлікіх пляцоўках абмяркоўваюць будучыню супрацоўніцтва ў бізнесе, вытворчасці, адукацыі, навуцы. Ужо падпісаны дзясяткі кантрактаў і пагадненняў. І гэта старт для новых дамоўленасцей.
Вольга Анішчанкапра супрацоўніцтва і дзякуючы, і насуперак (відэа).