3.65 BYN
3.04 BYN
3.59 BYN
Урад Беларусі абмяркоўвае прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2024 год
Рост ВУП 3,8 %, прыбаўка інвестыцый амаль на 4 %, аб'ём фінансавання бюджэтнай сферы плюс 12 %. Такія арыенціры на 2024 год агучаны29 жніўня ва ўрадзе Беларусі, дзе абмяркоўвалі прагнозныя дакументы: праект бюджэту і грашова-крэдытнуюпалітыку. Плануецца рэалізацыя 163 рэгіянальных праектаў, 77 імпартазамяшчальных і 16 інтэграцыйных. Пабудуюць 4 млн 800 тыс. адзінак жылля, пры гэтым 1 млн 400 тыс. з дзяржпадтрымкай. Асаблівая ўвага рабоце рэальнага сектара і знешнім пастаўкам тавараў.
Бюджэт 2024 года захавае сацыяльную скіраванасць. Рэальныя даходы вырастуць на 3,5 %, а сярэдняя зарплата складзе 2087 рублёў (або 640 долараў).