3.63 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
Прадпрымальнікаў года ўзнагародзілі ў Мінску
Калі дзелавая ініцыятыва прыводзіць да вялікага поспеху. У Мінску напярэдадні ўзнагародзілі пераможцаў Нацыянальнага конкурсу "Прадпрымальнік года". У спісе лепшых 35 чалавек. Яны прадстаўляюць самыя розныя кірункі: ад б'юці-індустрыі да вытворчай сферы.
Наогул прыватны сектар эканомікі ўносіць вялікі ўклад у развіццё краіны. Летась малы і сярэдні бізнес забяспечыў чвэрць ВУП Беларусі, пятую частку прамысловай вытворчасці, 40 працэнтаў экспарту тавараў і больш зв палову экспарту паслуг. Гэтаму спрыяе і падтрымка з боку дзяржавы.
Сёлета на ўдзел у конкурсе паступіла больш як 4 400 заявак. Пераможцаў выбіралі па пяці намінацыях.