3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Прадпрыемствы Беларусі прыступілі да перапрацоўкі новага ўраджаю рапсу
Максімум карысці ад земляробства - галоўная задача для аграрыяў. Прадпрыемствы краіны прыступілі да перапрацоўкі новага ўраджаю рапсу. Яго намалочана па краіне 1 млн 80 тыс. тон.
З культуры атрымліваюць экспартна арыентаваны і папулярны ў Беларусі прадукт - рапсавы алей. Бабруйскі спецыялізаваны завод пастаўляе яго не толькі на айчынны рынак, але і на экспарт - сёлета ў планах амаль 15 тысяч тон. За год прадпрыемства не толькі мадэрнізавалася, павялічыўшы аб'ёмы захоўвання, але і пашырыла геаграфію паставак.
Дарэчы, аграрыі Магілёўскай вобласці дадаткова да дзяржзаказу паставілі больш як 20 тысяч тон рапсу, а яшчэ павялічылі пасевы гэтай азімай культуры да 65 тысяч гектараў і ўжо справіліся з кампаніяй.