3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
Папярэднія вынікі першага года працы падатку на "Гугл" у Беларусі
14 мільёнаў рублёў у бюджэт краіны. Гэта папярэднія вынікі першага года працы падатку на "Гугл" у Беларусі. Нагадаем, з 1 студзеня 2018 года электронныя паслугі, якія прапаноўваюцца фізасобам замежнымі фірмамі, абкладаюцца ПДВ у памеры 20 працэнтаў. За гэты час на ўлік сталі 54 кампаніі з 13 дзяржаў. Прычым у добраахвотным парадку. Аднак задача рэгулятара - кантраляваць рынак у поўным аб'ёме. Профільнае міністэрства да 2020 года занясе прапановы для ўдасканалення механізму збірання гэтага падатку.
Падатак на "Гугл" закрануў падпіску на шматлікія электронныя паслугі: кнігі, фільмы, гульні і музыку. Рэгулятар значнага падаражэння не зафіксаваў. Тым больш некаторыя кампаніі не перакладалі падатак на плечы пакупнікоў, а заплацілі ПДВ самі, не ўключаючы збор у цану паслугі.















