3.72 BYN
2.98 BYN
3.48 BYN
Прэм'ер-міністр Беларусі сустрэўся з кіраўніком выканаўчай улады Афганістана
У Таджыкістане сёння праходзіць пасяджэнне савета кіраўнікоў урадаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Галоўныя пытанні - умацаванне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і развіццё рэгіянальных сувязяў. Нагадаем, Беларусь - назіральнік у арганізацыі. На палях гэтага форуму праходзіць і шэраг двухбаковых перамоў. Сёння выкананне дамоўленасцяў па развіцці супрацоўніцтва абмеркавалі прэм'ер-міністр Беларусі і кіраўнік выканаўчай улады Афганістана. Сяргей Румас і Абдула Абдула падкрэслілі важнасць умацавання кантактаў паміж краінамі. Узаемны тавараабарот за 7 месяцаў склаў больш чым 20 мільёнаў долараў. Сёння ж у Душанбэ пройдзе пасяджэнне савета па супрацоўніцтве ў галіне фундаментальнай навукі краін Садружнасці, на якім эксперты абмяркуюць падрыхтоўку да II Форуму навукоўцаў СНД. Ён адкрыецца ў Ерэване ў панядзелак.