3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
Прэм'ер-міністр пазнаёмiў праўленне Банка развіцця з новым старшынёй Андрэем Жышкевічам
У Банка развіцця могуць з'явіцца новыя функцыі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, знаёмячы праўленне з новым старшынёй Андрэем Жышкевічам. Кіраўнік урада звярнуў увагу, што Жышкевіч даўно працуе ў банкаўскай сістэме. Да прызначэння 13 гадоў кіраваў Мтбанкам, які быў партнёрам Банка развіцця, таму добра знаёмы з яго працай і задачамі. Андрэй Жышкевіч у сваю чаргу адзначыў, што прыкладзе максімум намаганняў, каб па-ранейшаму банк з'яўляўся для ўрада эфектыўным інструментам развіцця, для Нацбанка - узорам выканаўчасці.















