3.79 BYN
2.98 BYN
3.41 BYN
Прэзідэнт Беларусі правёў рабочую сустрэчу з губернатарам Санкт-Пецярбурга
Працягваецца візіт Прэзідэнта Беларусі ў Расію. Сёння Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Санкт-Пецярбург. Беларускі лідар правёў рабочую сустрэчу з губернатарам Аляксандрам Бягловым. Гэта ўжо другая сустрэча ў гэтым годзе. Яна працягне пачаты ў Мінску дыялог. Нагадаем, наш Прэзідэнт прымаў губернатара ў лютым. Дэталёва абмяркоўвалі ўсе бакі супрацоўніцтва. У нас цесныя сувязі. Гэта пацвярджае высокая планка ўзаемнага гандлю. За мінулы год - звыш паўтара мільярда долараў. Беларусь - лідар па аб'ёмах тавараабароту з Пецярбургам сярод усіх краін СНД. У горадзе на Няве створана тавараправодная сетка больш як дзесяці беларускіх кампаній. Дзейнічаюць сумесныя зборачныя вытворчасці. Словам, у нас ёсць важкі пакет агульных праектаў і ўсе магчымасці для больш інтэнсіўнага супрацоўніцтва.
А заўтра запланавана рабочая сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі - ужо шостая сёлета. Аляксандр Лукашэнка анансаваў: перамовы будуць па сур'ёзнай праблематыцы. Афіцыйная частка зносін лідараў пройдзе ў Санкт-Пецярбургу. Сімвалічна, што адбудзецца яна ў дзень 30-годдзя ўсталявання дыпадносін Беларусі і Расіі. Чакаецца, што лідары абмяркуюць далейшае развіццё саюзных сувязяў і інтэграцыйныя працэсы. Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін мелі зносіны ў нефармальнай абстаноўцы ў Завідаве.