3.73 BYN
3.01 BYN
3.37 BYN
Р. Галоўчанка: Ва ўмовах знешняга ціску краінам ЕАЭС неабходна ўмацоўваць супрацоўніцтва
"Краінам ЕАЭС неабходна ўмацоўваць супрацоўніцтва ва ўмовах знешняга ціску". Гэта заявіў Раман Галоўчанка падчас пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета. У гэтыя дні ён праходзіць у Кыргызстане. Развіццё саюза павінна засноўвацца на трывалым падмурку ўнутраных рэсурсаў і магчымасцяў. Сёння важна выпрацаваць агульныя падыходы ў пошуку новых пунктаў росту і ў кантэксце глабальнага кліматычнага парадку дня. Ва ўмовах няпростай палітычнай сітуацыі ў свеце ўдзельнікам інтэграцыі неабходна разам адстойваць адзіную пазіцыю на міжнародных пляцоўках.
Сёння на парадку дня шэраг важных пытанняў. У цэнтры ўвагі рэалізацыя дарожных карт па фарміраванні агульнага рынку арганічнай сельгаспрадукцыі і ў сферы транспартнай палітыкі. Таксама бакі абмеркавалі і пералік абмежаванняў на ўнутраным рынку, меры страхавой падтрымкі ўзаемнага і знешняга гандлю дзяржаў-членаў.