3.67 BYN
3.08 BYN
3.50 BYN
Развіццё гарбарнай галіны разгледзелі на Прэзідыуме Савета Міністраў
У Беларусі плануюць стварыць гарбарны холдынг, галоўная задача якога - зрабіць працу прадпрыемстваў галіны прыбытковай. Зараз эфектыўнасць гэтых арганізацый на нізкім узроўні. Хоць сітуацыя некалькі палепшылася сёлета. Аб гэтым сёння гаварыў прэм'ер Сяргей Румас на Прэзідыуме Савета Міністраў. З гэтага года ўрад увёў дзяржзаказ на скураную сыравіну і дазволіў нізкасортнае прадаваць праз біржу. Па выніках першага квартала ёсць станоўчыя зрухі - знізіліся складскія запасы на 20 %, паменшылася дэбіторская запазычанасць. Але ёсць пытанні па якасці і асартыменце прадукцыі. Іх рашэнне ўскладаюць як раз на холдынг - па вопыце такіх краін, як Італія, Польшча, Узбекістан і Расія.
У Беларусі плануюць стварыць гарбарны холдынг
Пакуль амаль палову сыравіны два нашы вядучыя абутковыя прадпрыемствы завозяць з-за мяжы. Дробны бізнес больш працуе з беларускай скурай - колькасць вырабаў са свайго матэрыялу даходзіць да 70 працэнтаў. У холдынг, як плануюць, увойдуць 5 айчынных перапрацоўшчыкаў скуры.