3.65 BYN
3.04 BYN
3.59 BYN
Самае вялікае поле грэчкі ў Беларусі ўбіраюць у гэтай гаспадарцы
260 духмяных гектараў: у гаспадарцы "Відамлянскае" Камянецкага раёна - самае вялікае поле грэчкі ў Беларусі.
Сёлета плошчу пад гэтую культуру тут павялічылі на 20 гектараў. Бо попыт ёсць і на насенне, і на крупы. Дзяржзадача - паставіць 180 тон грэчкі Брэсцкаму камбінату хлебапрадуктаў. Лічба цалкам пад'ёмная, адзначаюць у "Відамлянскім", бо штогод план выконваюць звыш нормы. Зараз уборка амаль на экватары. Ужо сабралі больш як 200 тон. Ураджайнасцю задаволеныя - 18 цэнтнераў з гектара. Гэта вышэй за леташнюю на 6 цэнтнераў. Такі вынік - сімбіёз добрай працы не толькі аграрыяў, але і пчол. Бо якасць апылення кветак уплывае на поспех ураджайнасці грэчкі.
Завяршыць уборку грэчкі ў гаспадарцы плануюць у найбліжэйшыя дні.