3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
Сёння Аляксандр Лукашэнка здзейсніць рабочы візіт у Расію
Сёння цэнтрам абмеркавання пытанняў інтэграцыі стане Санкт-Пецярбург.
Там пройдзе пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і нефармальная сустрэча лідараў СНД. Удзел у самітах прыме і Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка здзейсніць рабочы візіт у Расію. Лідары краін ЕАЭС абмяркуюць далейшае развіццё інтэграцыйных працэсаў, рэалізацыю лічбавай перспектывы саюза, фарміраванне агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў. У парадак дня таксама ўключаныя пытанні, якія датычацца міжнароднай дзейнасці ЕАЭС, канкурэнцыі на трансмежных рынках, супрацоўніцтва ў сферы давання касмічных і геаінфармацыйных паслуг. Нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў - членаў СНД - гэта магчымасць падвесці вынікі супрацоўніцтва ў 2018 годзе, а таксама абмеркаваць выкананне дасягнутых раней дамоўленасцяў і далейшае развіццё ўзаемадзеяння ў фармаце Садружнасці.















