3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Сёння апошні дзень "Белагра-2018"
Аграпрамысловы тыдзень выйшаў на фінішную прамую. Сёння апошні дзень маштабнага форуму. Чым багаты беларускі АПК, мінчанам і гасцям паказала "Белагра-2018".
Напярэдадні на пляцоўцы выставы паводле добрай традыцыі ўзнагародзілі найлепшых аграрыяў краіны. Пераможцаў вызначалі па эканамічных крытэрыях - узроўні рэнтабельнасці і продажаў. Пальма першынства - у Брэсцкай вобласці. Адзначаныя поспехі сельгазарганізацый і фермерскіх гаспадарак у кожным рэгіёне. Адзначым, сёлета ў "Белагра" чарговы рэкорд. Больш як 500 кампаній-удзельніц з 28 краін. Пляцоўка пад Мінскам не змагла змясціць усіх ахвочых. Гэта пацвярджае аўтарытэт аграрнай галіны Беларусі, а таксама высокі патэнцыял яе развіцця.