3.73 BYN
2.95 BYN
3.44 BYN
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі за 9 месяцаў упісваецца ў рамкі прагнозу
Гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр Сяргей Румас на прэзідыуме Саўміна. Рэспубліканскі бюджэт выконваецца з прафіцытам. Гэта дазволіла поўнасцю і ў тэрмін разлічыцца з даўгамі. Дадалі па экспарце тавараў і паслуг, сальда станоўчае, але пры гэтым зарабілі на продажах на 200 мільёнаў долараў менш, чым за гэты час летась. Ніжэй за прагноз захоўваецца інфляцыя, праўда, у верасні адзначаўся скачок цэнаў на некаторыя тавары. У сувязі з гэтым сітуацыю на рынку даручана ўзяць на кантроль антыманапольнаму ведамству і ўсім кіраўнікам профільных міністэрстваў. Занепакоенасць урада выклікае і запаволенне тэмпаў росту ВУП. За студзень-верасень ён склаў 3,7 %. Аўтсайдары - Гомельская і Магілёўская вобласці.
Ад кіраўнікоў рэгіёнаў чакаюць планы выканання паказчыкаў і выхаду на стабільную працу. Гэта датычыцца і сярэдніх зарплат па краіне. Пакуль да тысячы не дацягваем, у верасні нават назіралася паніжэнне. Асаблівая ўвага і будаўнічаму комплексу. Тэмпы росту ўзвядзення жылля зніжаюцца, не дабірае галіна і па экспарце паслуг.