3.84 BYN
2.77 BYN
3.20 BYN
Стаўка рэфінансавання зніжаецца да 7,75 %
Нацыянальны банк зніжае стаўку рэфінансавання з 8 да 7,75 %.
Гэта ўжо трэцяе зніжэнне з пачатку года. Ключавы паказчык б'е чарговы гістарычны мінімум. Чвэрць працэнта страцяць таксама стаўкі па крэдыце і дэпазіце авернайт. Змяненні ўступяць у сілу з 1 ліпеня.
Паступальнае зніжэнне стаўкі - гэта сігнал аб тым, што эканоміка адчувае сябе ўпэўнена. Такія крокі рэгулятар робіць з 2015 года. За гэты час стаўка знізілася больш як на 17 %. А гэта значыць, што крэдытныя рэсурсы сталі больш даступнымі для фізасоб, бізнесу і прамысловых прадпрыемстваў. У маі на паўпрацэнта знізіўся прырост спажывецкіх цэн у гадавым выражэнні. Да 3,9 % запаволілася гадавая базавая інфляцыя.















