3.65 BYN
3.06 BYN
3.47 BYN
Стаўку на аднаўленне эканомікі ад наступстваў сусветнага крызісу, выкліканага пандэміяй, зробіць абноўлены ўрад
Гэта сёння заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Пакет антыкрызісных мер ужо рэалізуецца.Іх эфектыўнасць, а таксама рэзервы для выхаду эканомікі на траекторыю росту ўрад у новым складзе разгледзіць на найбліжэйшым пасяджэнні. Сумесна з Нацбанкам прадоўжыцца праца па далейшым зніжэнні інфляцыі і павышэнні даступнасці грошай для рэальнага сектара эканомікі. Пры распрацоўцы дакументаў Саўмін разлічвае на канструктыўнае ўзаемадзеянне з дэпутацкім корпусам.