3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Звыш 300 інавацыйных распрацовак у галіне жывёлагадоўлі і раслінаводства прадэманструюць навукоўцы НАН на выставе "Белагра-2024"
Выстава "Белагра" - форум дасягненняў беларускага АПК - стартуе 4 чэрвеня. У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" будуць дэманстравацца перадавыя напрамкі і разнастайная сельгастэхніка. "Белагра" традыцыйна збярэ не толькі айчынных аграрыяў і работнікаў харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, але і замежных калег і партнёраў. Свой удзел у мерапрыемстве пацвердзілі амаль 500 кампаній з 11 краін.
Прадпрыемствы Мінпрама будуць экспанаваць на "Белагра" больш як 170 узораў новай і абноўленай тэхнікі. Агульная плошча экспазіцыі складзе каля 7 тыс. квадратных метраў.
Звыш 300 інавацыйных распрацовак і тэхналогій у галіне жывёлагадоўлі, раслінаводства і перапрацоўкі прадэманструюць навукоўцы і спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук.