3.70 BYN
2.93 BYN
3.41 BYN
Цэны на паліва ў новым годзе будуць паніжаныя
Гэта звязана з падзеннем кошту барэля нафты на сусветным рынку. Аб гэтым заявіў напярэдадні кіраўнік канцэрна "Белнафтахім" падчас наведвання віцэ-прэм'ерам Беларусі Ігарам Ляшэнкам нафтаперапрацоўчага завода "Нафтан". Чакаецца, што ў першы тыдзень студзеня цана бензіну і дызельнага паліва на АЗС краіны будзе перагледжана ў карысць спажыўцоў.
І гэта не адзіны падарунак напярэдадні Новага года. У Магілёве дадзены старт вытворчасці высокаякаснага хімічнага валакна, у тым ліку прэміум-класа маркі conjugate. У нашай краіне яе не выраблялі. Гэта вынік першага этапа мадэрнізацыі хімічнага гіганта "Магілёўхімвалакно". Прырост у аб'ёмах за кошт новай прадукцыі прадпрыемства складзе плюс 50 тысяч тон за год (або амаль у два разы). Асноўным яе пакупніком стане Еўрасаюз, Першыя 120 тон адгружаныя ў Расію.















