Турчын: ЕАЭС павінен задаваць тэхналагічныя трэнды
Аўтар:Антон Малюта
Наш прамысловы патэнцыял расце апераджальнымі тэмпамі, валодае значным рэсурсным фундаментам і здольны быць лакаматывам еўразійскай прамысловай кааперацыі.
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын на пасяджэнні Міжурадавага савета ЕАЭС у пашыраным складзе. Кіраўнікі ўрадаў краін "пяцёркі" абмяркоўваюць стратэгічныя для ўсяго Саюза пытанні.
Беларусь застаецца актыўным удзельнікам інтэграцыйных аб'яднанняў, і ЕАЭС тут не выключэнне. Прэзідэнт пастаянна нагадвае: патэнцыял Саюза куды большы і шырэйшы, чым яго выкарыстоўваюць сёння. На пасяджэнні Міжурадавага савета ў пашыраным складзе прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын агучыў шэраг ініцыятыў, як разам стаць мацнейшымі (глядзіце відэа).







