У Беларусі намалацілі 1,3 млн т новага ўраджаю
Аўтар:Рэдакцыя news.by

Паводле звестак на 22 ліпеня, 16 % плошчаў збожжавых і зернебабовых ўбралі беларускія аграрыі. Без уліку кукурузы, грэчкі і проса намалочана 1,3 млн т новага ўраджаю. Сярэдняя ўраджайнасць складае 41,2 ц/га.
Лідзіруе Мінская вобласць. На яе рахунку больш за 350 тыс. т збожжа. Крыху меншая лічба ў хлебаробаў Брэстчыны.
Азімага рапсу на зерне ўбрана 38 % плошчаў. Церабленне лёну ідзе тэмпамі ў два разы вышэйшымі, чым летась, ужо асвоена 44 % палёў. Травы другім укосам скошана больш за палову плошчаў. Сена нарыхтавана амаль 400 тыс. т, сіласу - 333 тыс. т, травяных кармоў - 3,2 млн т.







