У Беларусі сабрана 10 млн 32 тыс. т збожжавых з улікам рапсу і кукурузы

Паводле аператыўных звестак Мінсельгасхарча Беларусі, у сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу і кукурузы 10 млн 32 тыс. т.
Мінская вобласць лідзіруе. На яе рахунку 2 млн 682 тыс. т. Гродзенская на другім радку аграрнага рэйтынгу - у яе 1 млн 982 тыс. Брэсцкія аграрыі сабралі 1 млн 866 тыс. т збожжа, магілёўскія - 1 млн 272 тыс., гомельскія - 1 млн 202 тыс. т. У агульны каравай Віцебскі рэгіён дадаў 1 млн 28 тыс. т.
У гаспадарцы "Васілішкі" Шчучынскага раёна амаль 4 тыс. гектараў занята кукурузай. Гэта абумоўленае колькасцю пагалоўя. За апошнія 5 гадоў ураджайнасць культуры ў гаспадарцы вырасла на 22 %.
Цукровыя буракі ў Беларусі ўбраныя з 60 % плошчаў. Накапана 3 млн 111 тыс. т караняплода.
Бульбы сабрана 635 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць другога хлеба складае 334 цэнтнеры з гектара, што на 25 цэнтнераў з гектара вышэй за леташні паказычык.







