У Беларусі выраслі цэны на аўтамабільнае паліва

З 2 верасня ў Беларусі выраслі цэны на аўтамабільнае паліва, паведаміў канцэрн "Белнафтахім".
Падаражанне склала адну капейку. Папярэдні раз цэны карэкціравалі ў пачатку жніўня, тады кошт маторнага паліва таксама вырас на адну капейку.







