У гаспадарках Беларусі пачалася масавая ўборка бульбы

У Беларусі пачалася масавая ўборка бульбы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінсельгасхарча.
Работы пачалі ўсе вобласці. "Другі хлеб убраны з 6 % плошчаў, што складае больш за 1 тыс. га ад плана ў 22 тыс. га. Накапана бульбы 53 тыс. т сярэдняй ураджайнасцю 370 ц/га, што вышэй за леташнюю на 11 ц/га. У разрэзе абласцей атрымана: у Магілёўскай - 24 тыс. т, Брэсцкай - 14 тыс. т, Мінскай - 5 тыс. т, Віцебскай і Гомельскай - па 4 тыс. т, Гродзенскай - 2 тыс. т", - расказалі ў прэс-службе.
Па збожжавых у сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках намалочана з улікам рапсу 9 млн 141 тыс. т. У разрэзе абласцей: у Мінскай - 2 млн 408 тыс. т, Гродзенскай - 1 млн 838 тыс. т, Брэсцкай - 1 млн 668 тыс. т, Магілёўскай - 1 млн 192 тыс. т, Гомельскай - 1 млн 091 тыс. т, Віцебскай - 944 тыс. т.
Цукровыя буракі ўбраныя з 9 % плошчаў - 10 тыс. га ад плана ў 109 тыс. га. Накапана 426 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 411 ц/га. У разрэзе абласцей атрымана: у Мінскай - 244 тыс. т, Гродзенскай - 146 тыс. т, Магілёўскай - 29 тыс. т, Брэсцкай - 7 тыс. т. "Рэгіёны ўбіраюць тэмпамі, якія перавышаюць леташнія", - адзначылі ў прэс-службе.
Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 8 % плошчаў, што складае 77 тыс. га. Скошана траў другім укосам на плошчы 911 тыс. га, што складае 90 % ад плана.







