Уборачная-2026: у Беларусі намалочана больш за 7 млн т збожжавых
Аўтар:Рэдакцыя news.by

Беларускія аграрыі працягваюць бітву за ўраджай. Паводле аператыўных звестак, на 12 жніўня 2026 года намалочана збожжавых з улікам рапсу 7 млн 165 тыс. т, і гэта больш як на 1,5 млн больш, чым у гэты ж дзень мінулага года.
Брэсцкая вобласць пераадолела мяжу ў 1,5 млн. Да такой жа адзнакі набліжаецца Гродзенскі рэгіён. На рахунку хлебаробаў Мінскага рэгіёна 1 млн 886 тыс. т новага ўраджаю. Уклад у агульны каравай Гомельскай і Магілёўскай абласцей - 937 і 796 тыс. т адпаведна. У Віцебскім рэгіёне сабралі без малога 600 тыс. т.

Усяго збожжа (з улікам рапсу, без кукурузы) убрана з 80 % плошчаў.







