Уборачная кампанія - 2026: тэмпы вышэйшыя за леташнія па ўсіх абласцях
Галоўнае - гарантаваць харчовую бяспеку краіны. У Беларусі ідзе ўборачная кампанія.
Паводле аператыўных звестак на 10 ліпеня, азімы ячмень убраны на плошчы 76 тыс. га, што складае 30 % планавых плошчаў. Тэмпы ўборачнай перавышаюць леташнія па ўсіх абласцях. Намалочана 314 тыс. т, сярэдняя ўраджайнасць - 41 ц/га, што адпавядае ўраджайнасці мінулага года ў гэтым жа перыядзе.
У разрэзе абласцей намалочана:
Брэсцкая - 120 тыс. т,
Гродзенская - 81 тыс. т,
Гомельская - 72 тыс. т,
Мінская - 31 тыс. т,
Магілёўская - 9 тыс. т,
Віцебская - меней 1 тыс. т.
Скошана травы другім укосам на плошчы 383 тыс. га, што складае 38 % ад плана 1 млн 10 тыс. га.
Нарыхтавана сена 324 тыс. т - 45 % ад плана. Сенажу нарыхтавана 9 млн 399 тыс. т, што складае 66 % ад плана 14 млн 309 тыс. т.
У разрэзе абласцей нарыхтавана:
Мінская - 2 млн 315 тыс. т (66 %),
Брэсцкая - 1 млн 657 тыс. т (55 %),
Гродзенская - 1 млн 621 тыс. т (60 %),
Магілёўская - 1 млн 417 тыс. т (85 %),
Віцебская - 1 млн 243 тыс. т (65 %),
Гомельская - 1 млн 145 тыс. т (75 %).
Сіласу нарыхтавана 288 тыс. т, што складае 1 % ад плана 20 млн 519 тыс. т. Травяных кармоў нарыхтавана 2 млн 872 тыс. т кармавых адзінак - 28 % ад плана 10 млн 131 тыс. т.
Выцераблена лёну на 5 тыс. га (11 % запланаваных плошчаў).







