3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
Уборачная-2024: Брэсцкая вобласць сабрала першы мільён тон збожжа
Брэсцкая вобласць сабрала першы мільён тон збожжа з улікам рапсу.
Усяго ж па Беларусі сабрана больш за 3 млн 782 тыс. тон новага ўраджаю разам з рапсам. З іх 960 тыс. тон азімага рапсу, астатняе збожжавыя і зернебабовыя. Гомельская і Брэсцкая вобласці ўжо завяршылі ўборку рапсу.
Што да лічбаў па абласцях, то следам за лідарам - Брэстчынай - ідзе сталічны рэгіён - 917 тыс. тон новага ўраджаю. Далей Гродзенская вобласць - 883 тыс. тон збожжа з улікам рапсу, 419 тыс. тон убрана на Гомельшчыне, 353 - у Магілёўскай вобласці, 206 тыс. тон новага ўраджаю сабралі аграрыі Віцебскага рэгіёна.















