3.65 BYN
3.06 BYN
3.47 BYN
Указ Прэзідэнта аб "Вялікім камені": спрашчэнне адміністрацыйных працэдур і падтрымка інавацыйнай дзейнасці
Указ Прэзідэнта аб новых умовах працы ў індустрыяльным парку "Вялікі камень" дазволіць захаваць і развіць найлепшы прававы рэжым вядзення бізнесу ў ім у параўнанні з іншымі эканамічнымі зонамі ЕАЭС і Еўрасаюза.
Пра гэта сёння распавялі ў адміністрацыі індустрыяльнага парка. Падчас працы над дакументам улічваліся прапановы і кітайскага боку. Гэта стане сігналам для партнёраў з Паднябеснай: Беларусь - эфектыўная платформа для развіцця Шаўковага шляху. Нагадаем, указ аб "Вялікім камені" кіраўнік дзяржавы падпісаў у мінулую пятніцу. Заканадаўчым актам устанаўліваецца шэраг навацый: напрыклад, спрашчэнне адміністрацыйных працэдур і падтрымка інавацыйнай дзейнасці.
Сёння ў "Вялікім камені" працуюць 69 рэзідэнтаў з 13 краін, у тым ліку Германіі, Швейцарыі і ЗША. Вялікая частка інавацыйнай прадукцыі, што выпускаецца, ідзе на экспарт.