3.76 BYN
3.00 BYN
3.39 BYN
У Беларусі будуць збіраць грамадзянскія самалёты
Беларусь разам са Свярдлоўскай вобласцю Расіі будзе збіраць самалёты грамадзянскай авіяцыі. У рамках рабочага візіту ў Екацярынбург сёння прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка абмеркаваў дэталі супрацоўніцтва на авіязаводзе. Гэта новыя кірункі ўзаемадзеяння. Таксама ў Екацярынбургу афіцыйна адкрылася міжнародная выстава "Інапрам".
Беларусь сёлета краіна-партнёр. Наша экспазіцыя - 3 тысячы квадратных метраў. Дзясятую частку займае станкабудаванне як важны элемент вытворчай базы. Тым больш, мы гатовыя больш актыўна працаваць у гэтым кірунку з расіянамі. Таксама прывезлі і свае маторы і аўтобусы. Гэта нашы імпартазамяшчальныя праекты. На вуліцах Екацярынбурга ўжо тралейбусы, зробленыя ў Беларусі. Дамовіліся аб штогадовых пастаўках. На выставе прапанавана адна з такіх машын з аўтаномным ходам.
"Інапрам" сёлета гэта 400 прадпрыемстваў, 15 краін гасцей і губернатары большасці расійскіх рэгіёнаў.