3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
У Беларусі намалочана больш за 4 млн т збожжа
Жніво на мільён. Першая шасцізначная лічба ў скарбонцы намалоту ў Брэсцкай і Мінскай абласцей. Сёння яны ў лідарах па тэмпах уборкі, якія, дарэчы, трэба пастаянна нарошчваць.
Усяго па краіне з улікам рапсу намалочана больш за 4 млн т збожжа. Набліжаецца да запаветнай планкі і Гродзеншчына. Аграрыі Гомельскай вобласці маюць намер завяршыць уборку збожжавых за 12 пагодлівых дзён. Тут ужо апрацавана звыш 60 % плошчаў. У тройцы лідараў - Добрушскі і Хойніцкі раёны. Магілёўскі рэгіён сабраў амаль 400 тыс. т новага ўраджаю, Віцебскі - 235 тыс. т.
За бяспекай жніва ў палях пільна сочаць падраздзяленні вогненных байцоў. Прафілактычныя рэйды і рэгулярныя дзяжурствы - ратавальнікі МНС кантралююць пажарнае становішча, асабліва калі на тэрмометрах адзнака плюс 30. Гарачы, як будучы хлеб, рэпартаж з палёў Ільі Цвяткова
(відэа)
.