3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
У Беларусі адзначаюць Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці
Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці адзначаюць 9 чэрвеня ў Беларусі. Наш трыкатаж, ільняныя і скураныя вырабы даўно сталі нацыянальным брэндам. У галіне функцыянуюцьбольш за 2 тыс. арганізацый. На іх працуюць амаль 85 тыс. спецыялістаў. Флагманам беларускай лёгкай прамысловасці ўжо шмат гадоў з'яўляецца Беллёгпрам.
Прадпрыемствы канцэрна адкрылі некалькі соцень фірменных магазінаў, мультыбрэндавых гандлёвых аб'ектаў, і іх колькасць з кожным годам толькі расце.
Канцэрн "Беллёгпрам" - гэта звыш паўсотні арганізацый з агульнай колькасцю работнікаў амаль 30 тыс. чалавек. Толькі з пачатку года выручка ад рэалізацыі тавараў, работ і паслуг канцэрна вырасла больш чым на 11 %. У аб'ёме вытворчасці лёгкай прамысловасці чвэрць усёй прадукцыі займаюць тканіна і тэкстыльныя вырабы. На прадпрыемстве "Камволь" створаны поўны цыкл вытворчасці.
"Камволь" сёння - гэта месца, дзе сабраныя ўсе самыя перадавыя дасягненні сусветнай тэкстыльнай вытворчасці. Тут тканіна адпавядае ўсім сучасным стандартам. Яна выкарыстоўваецца для пашыву дзелавых касцюмаў, паліто, сукенак і іншых відаў адзення. З мінулага года на прадпрыемстве стартавала вытворчасць па выпуску суконнай тканіны. Акрамя гэтага ўся камвольная прадукцыя - гэта брэнд, які карыстаецца вялікай папулярнасцю не толькі на ўнутраным, але і на знешнім рынках.
Стварэнне нацыянальнага брэнда дзіцячых тавараў і індустрыяльнага парка лёгкай прамысловасці, адкрыццё новых фірменных мультыбрэндавых магазінаў - гэта толькі некалькі пунктаў у плане рэалізацыі прадпрыемстваў галіны.
У Год якасці прадпрыемствылёгпрама імкнуцца павышаць якасць і канкурэнтаздольнасць прадукцыі. Айчынныя вытворцы прытрымліваюцца свайго трэнду - якасна, модна і стыльна. З кожным годам асартымент тавараў яшчэ больш расце і абнаўляецца, таму беларускаму пакупніку ёсць што выбраць з прадукцыі айчыннай вытворчасці на паліцах магазінаў.