3.72 BYN
3.01 BYN
3.37 BYN
У Беларусі азімы ячмень паспеў на паўтара-два тыдні раней за тэрмін, і хлебаробы Брэсцкай вобласці адкрылі жніво
Першае золата ўраджайнага сезона! Жніво адкрылі хлебаробы Брэсцкай вобласці. Азімы ячмень паспеў на паўтара-два тыдні раней. Уборка стартавала ў Пружанскім і Бярозаўскім раёнах. На зерневую эстафету выйшлі таксама Іванаўскі і Жабінкаўскі раёны. З народным каларытам "Зажынкі" сустрэлі і ў гаспадарцы "Рагазнянскі". Наліўныя каласы ўручную сабралі ў першы сноп, а пасля ў хлебныя прасторы выйшлі механізатары.
Усяго на ўборцы збожжа ў Брэсцкім рэгіёне задзейнічаюць амаль 1 400 камбайнаў. Зараз тэхніка ў палі выходзіць выбарачна, па меры паспявання культуры. Адначасова ў гаспадарках ідзе нарыхтоўка кармоў.