3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
У Беларусі ўбрана 97 % збожжавых: жніво амаль завершана
У Беларусі ўбрана 97 % збожжавых. Жніво амаль завершана. Разам з рапсам плануюць сабраць 10 млн т збожжа.
На сёння ў засеках 7 млн 700 тыс. т новага ўраджаю. У лідарах - Мінская вобласць, яе ўнёсак - больш за 2 млн т. Трохі адстаюць Гродзенская і Брэсцкая вобласці. Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі амаль 900 тыс. т, 733 - Гомельскай, 7 % плошчаў засталося апрацаваць хлебаробам Віцебскага рэгіёна. Паралельна ідзе пасяўная.