3.68 BYN
3.01 BYN
3.41 BYN
У Екацярынбург на "Інапром" адправілася дэлегацыя нашага ўрада на чале з прэм'ер-міністрам
Відавочна, што свету патрэбна цывілізаваная манера вядзення дыялогу, бізнесу. Каланіяльнаму кіраванню прыходзіць канец. І хто хоча, той узаемавыгадна супрацоўнічае, а не прымушае слабых сілай. У гэтыя дні ўсе дарогі прамыслоўцаў сыходзяцца ў Екацярынбургу. Госці з 15 краін і вялізныя павільёны тэхнікі з Беларусі і Расіі. Каля чатырох сотняў прадпрыемстваў. "Інапром" стаў найважнейшай міжнароднай пляцоўкай, дзе сустракаюцца дылеры, вытворцы і пастаўшчыкі. Беларусь сёлета краіна-партнёр. Ужо агучваецца падпісанне нашымі прадпрыемствамі не меней за 60 пагадненняў. А сума кантрактаў - больш за 180 млн долараў.
Дакладную - падлічаць ужо ў канцы наступнага тыдня. Афіцыйны старт "Інапрома" заўтра. І сёння ў Екацярынбург адправілася дэлегацыя нашага ўрада на чале з прэм'ер-міністрам. Падрабязнасці першага дня рабочага візіту і перамоў з губернатарам - у Святланы Лук'янюк (відэа).