3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
Сёлета назапасяць больш як 120 тон шышак хвоі і елкі
Лясныя гаспадаркі Мінскай вобласці пачалі нарыхтоўку хвойнага ўраджаю. Сёлета назапасяць больш як 120 тон шышак хвоі і елкі. Пасля спецыяльнай тэрмічнай перапрацоўкі з іх атрымаюць насенне для вырошчвання саджанцаў і пасадкі лесу. Марына Мураўёва адправілася па хвойны ўраджай.
На 22 гектарах хвойнай плантацыі, што ва Уздзенскім раёне, гарачая пара нарыхтоўкі шышак. Марознае надвор'е спрыяе збору. Зараз шышкі закрытыя, а гэта значыць, што ніводнае зярнятка не прападзе.
Вось так, на вышцы на вышыні пяці метраў можна сабраць да 10 кілаграмаў шышак з аднаго дрэва. Дарэчы, такі спосаб лічыцца самым якасным і зручным. Дзякуючы таму, што хвойны ўраджай можна дастаць з любога боку дрэва.
На спецыяльна адведзеных плантацыях шышкі елкі і сасны збіраюць як уручную з паваленых дрэў, так і з дапамогай тэхнікі. З чатырох тысяч хвой гэтай дзялянкі сёлета нарыхтуюць больш за пяць тон шышак, а гэта - амаль 50 кілаграмаў насення.
З лясгасаў вобласці шышкі трапляюць на перапрацоўку ў селекцыйны цэнтр. Тут іх падсушваюць і сартуюць. Потым выцярушваюць насенне. Пустымі ж шышкамі ацяпляюць цэнтр.
Тэмпература ў такіх камерах да двух градусаў вышэй за нуль. Захоўваецца насенне ў спецыяльнай упакоўцы - у скрынях. Кожная - хвойны ўраджай адпаведнага раёна. Потым яго можна выкарыстаць лясгасам для ўласных патрэб.
У Мінскай вобласці назапашана 11 з паловай тон насення хвоі звычайнай, елкі еўрапейскай і лістоўніцы. Дарэчы, хвойны збор працягнецца яшчэ да лютага. І падчас яго плануюць сабраць больш за 120 тон шышак.















