3.78 BYN
2.97 BYN
3.40 BYN
У Гродзенскай вобласці з'явіўся экіпаж-тысячнік
Нягледзячы на вялікія капрызы надвор'я, беларускія аграрыі працягваюць уборачную кампанію. У Гродзенскай вобласці ўжо з'явіўся экіпаж-тысячнік. Механізатары сельгаспрадпрыемства "Доцішкі" Воранаўскага раёна першымі ў рэгіёне на камбайне айчыннай вытворчасці намалацілі тысячу тон збожжа. Для камбайнера Алега Лабовіча гэта ўжо 25-ы сезон на ўборачнай. Ён не раз станавіўся пераможцам абласных "Дажынак". Яго памочнік Юрый Навіцкі першы раз прымае ўдзел у жніве. Пры гэтым асабісты рэкорд па намалоце механізатары ўстанавілі за тыдзень. Не ў апошнюю чаргу спрыялі гэтаму камфортныя ўмовы працы. Дуэт перадавікоў павіншавалі прафсаюзы.
З'явіўся і першы экіпаж-тысячнік у Брэсцкай вобласці. Тут віншаванні гучалі ў адрас сямейнага падраду - мужа і жонкі з гаспадаркі "Белавежская" Камянецкага раёна.