3.73 BYN
2.95 BYN
3.44 BYN
У Мінску прайшоў V Беларуска-французскі бізнес-форум
У Мінску прайшоў V Беларуска-французскі бізнес-форум. Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі Нацыянальны цэнтр маркетынгу і Асацыяцыя прадпрымальнікаў Францыі. Апошні час адзначаецца рост нашага экспарту ў Пятую рэспубліку. Французам цікавыя перш за ўсё нашы мэбля і адзенне. Зараз будзем супрацоўнічаць і ў будаўнічай сферы. Плюс да ўсяго партнёраў на форуме знайшлі адна з беларускіх ВНУ і Нацыянальная школа прыгажосці. Падпісаныя пагадненні дазволяць таксама павялічыць інвестыцыі ў беларускія фірмы і прадпрыемствы.