3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
У Мінскай вобласці хлебаробы ўбіраюць азімы ячмень
У гаспадарках Мінскай вобласці хлебаробы зараз убіраюць азімы ячмень. Усяго больш за 60 тыс. га. Намалацілі звыш 160 тыс. залатых тон. Застаецца ўсяго трэць плошчаў. Тым часам паўднёвыя раёны ўжо завяршаюць уборку гэтай культуры. У гаспадарцы "Кухчыцы", напрыклад, абмалацілі амаль 800 га. Сярэдняя ўраджайнасць азімага ячменю перавысіла 70 ц/га. Вызначыліся і першыя вадзіцелі-тысячнікі на адвозцы збожжа.
Зараз у гаспадарцы Клецкага раёна 14 камбайнаў. Правялі таксама пробны абмалот азімага рапсу - культура яшчэ даспявае. Усяго ж у Мінскай вобласці алейнае насенне прыбіраюць ужо 12 раёнаў. Ураджайнасць вышэй, чым летась - амаль 25 ц/га.