У Мінскай вобласці пачалі жатву
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Першае золата ўраджайнага сезона. Жніво стартавала ў Мінскай вобласці. Першымі на збожжавую эстафету выйшлі хлебаробы Клецкага раёна. У гаспадарцы "Кухчыцы" пачалі ўборку азімага ячменю. Культура адрозніваецца раннім паспяваннем. Для аграрыяў гэта магчымасць раней абкатаць камбайны, а яшчэ атрымаць свежае збожжа і салому.







