3.65 BYN
3.04 BYN
3.59 BYN
У Полацкім раёне засталося ўбраць менш як 8 % збожжавых
Менш як 8 працэнтаў пасеваў збожжавых засталося ўбраць у Полацкім раёне. Паралельна са жнівом ідзе нарыхтоўка кормаў.
Трэці ўкос канюшыны, хутка кормаўборачныя камбайны распячатаюць палі з кукурузай. У раёне культура высаджана без малога на 4 тысячах гектарах. Таксама ідзе закладка кармавой базы будучага года. Свірэпіца - першы зялёны корм. У сярэдзіне мая, калі травы яшчэ не вырастуць, гэтую культуру будуць убіраць на корм жывёле ў "Полацкім аграсервісе". Пад азімы сорт "вераніка" адвялі 28 гектараў.
У Полацкім раёне якасным і пажыўным рацыёнам неабходна забяспечыць 22-тысячнае пагалоўе.