3.73 BYN
2.95 BYN
3.43 BYN
У сталіцы стартуе форум харчовай прамысловасці "Харчэкспа"
У Мінску сёння стартуе галоўны форум харчовай прамысловасці. Міжнародная спецыялізаваная аптовая выстава-кірмаш "Харчэкспа" аб'яднае лепшых беларускіх і замежных вытворцаў. Марку эфектыўнай бізнес-пляцоўкі форум трымае ўжо больш за 20 гадоў і штораз пашырае гарызонты супрацоўніцтва. Сёлета склад удзельнікаў папоўніўся кампаніямі з Грэцыі, Арменіі, Латвіі, Малдовы і Узбекістана. У праграме - семінары і канферэнцыі, а таксама конкурсы-дэгустацыі, у тым ліку на званне лепшых кандытараў.